[ male tenor & female contralto] [ Choir] І зноў зрабіў я першы крок Але пакуль ня ведаю куды... У спакойны, прымірэнчы бок, ці зноў у агонь разладу і бяды. Канешне, веру я ў першы варыянт Вось толькі неяк нерэальна гэта, Таму што так ужо ня ў першы раз. Але крылатая наперад кліча мэта. І мэта гэтая на мару больш падобна Таму ня ведаю я:"Што мне зь ёй рабіць?" І выкананьне яе так неверагодна, Што хочацца сарвацца і зноў піць... А вось калі падумаць - зразумееш, Што мы з табою проста - дуракі. Не пажадалі слухаць свае думкі, А вырашылі сціснуць кулакі... Толькі сябры тут ведаюць усю праўду І назіраюць ужо ня першы год Чакаюць, калі ўсе НАМ стане ясна, Але пакуль жыцьце наадварот. Але пакуль жыцьце наадварот.