Song Cover Image

Беларусь мая

+ Show full styles

[Intro] [Instrumental] [solo] [Verse] Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю, Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю. [instrumental interlude] [Chorus ] Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя. Над маім лунае лёсам Беларусь мая. [Instrumental] [solo] [Verse] А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло Залацісты човен ветах, зорнае вясло. [Chorus ] Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! [Post Chorus ] Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая, Я адной табе належу, Беларусь мая! [instrumental interlude] [Verse] Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог, Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог. [Chorus ] Чырванее ранні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. [Post Chorus ] Чырванее ранні золак, рэха ў гаях, А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая. [Chorus, Modulation ] Мне краёў чужых ня трэба, як нi варажы, Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых, Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая. [Post Chorus ] Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя, Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая, Беларусь мая, Беларусь мая... [Instrumental] [Solo] [End]