[Intro] [INSTRUMENTAL] [Verse ] Калі́ ву́сны шапта́лі: не трэ́ба! – То ў вача́х засвяці́лася: лю́бы, імкні́ся… І ў вача́х было́ ве́чнае па́лкае мо́ра і не́ба: у нязме́рных глыбі́нях нязме́рныя вы́сі. [INTERLUDE] [Chorus][Modulate] А калі́ пасплята́ліся сце́ні, Зо́ры ў не́бе і мо́ры вянко́м завілі́ся. Над зямлёю тады́ летуце́нні жылі́ ў летуце́ннях: У нязме́рных глыбі́нях нязме́рныя вы́сі. [INTERLUDE] [Verse ] І ў той час, што не зна́е падо́бных, Ў захапле́нні і ме́сяц на хма́рах спыні́ўся. Векаве́чныя та́йны ў адзі́н знітава́ліся по́дых: У нязме́рных глыбі́нях нязме́рныя вы́сі. [Chorus][Modulate] А калі́ рассыпа́ліся зо́ры, што звіва́ліся ў не́бе і мо́ры калі́сьці, даляве́дныя во́чы праме́нілі шча́сце і го́рдасць: у нязме́рных глыбі́нях нязме́рныя вы́сі. [INTERLUDE] [END]