
[Chorus] Гэй, прасніся, беларусе! Усе людцы паўставалі. Гэй, прасніся, беларусе! Усе праўдачку пазналі. [Verse 1] Хоць ты, сэрца, лопні, трэсні, Хоць ты выгані, пан, з хаты,— Буду пець я свае песні Ці то ў будні, ці то ў святы! Думкі, оды пець я буду, Каб усякі весяліўся, Каб для гэтага тут люду Свет інакшы адчыніўся! [Chorus] Гэй, прасніся, беларусе! Усе людцы паўставалі. Гэй, прасніся, беларусе! Усе праўдачку пазналі. [Verse 2] Каб на полі ці на лузе, Ці працуючы ля дому, Ці у лесе, ці пры плузе Пеў ён песні па-сваёму! Каб ніколі не чураўся Сваёй родненькае мовы, У якой узгадаваўся, Хоць забыўся дзеля новай. [Chorus] Гэй, прасніся, беларусе! Усе людцы паўставалі. Гэй, прасніся, беларусе! Усе праўдачку пазналі. [Verse 3] Дык пець буду табе, людзе, Каб працёр свае ты вочы!— А шмат лепей табе будзе, Як адрозніш дзень ад ночы. Бо ты ж надта цёмны, браце, Як тытун у табакерцы,— Хоць не воўк — жывеш у хаце, Хоць ты маеш душу, сэрца. [Chorus] Гэй, прасніся, беларусе! Усе людцы паўставалі. Гэй, прасніся, беларусе! Усе праўдачку пазналі.

