
[Verse 1] Восень, маркотная восень Вецер, паўначны вецер Цалую вусны, рукі кранаю, кахаю Хуткі вечар, ноч [Verse 2] Чулую, простую, добрую Моцную, крохкую, шчодрую Мілую Я кахаю такую [Chorus] І хай з падвоенай сілай Вецер цяпер раўнуе, раўнуе з падвоенай сілай Я кахаю такую [Verse 3] Чыстую, пекную, яркую Файную, верную, палкую Любую Я кахаю такую [Chorus] І хай з падвоенай сілай Вецер цяпер раўнуе, раўнуе з нязведанай сілай Я кахаю такую [Verse 4] Ціхую, годную, смелую Ладную, ясную, светлую Родную Я кахаю такую [Bridge] Пальцам малюю, сэрца малюю Сэрца на любай далоні Моўчкі малюю, сэрца малюю Сэрца ў шчаслівым палоне Вусны цалую, мілую Рукі кранаю, кахаю [Chorus] І хай з падвоенай сілай Вецер цяпер раўнуе, раўнуе з шалёнаю сілай Я кахаю такую [Outro] Восень, вецер, вечар Хуткі вецер Цалую вусны, рукі кранаю, кахаю Ноч, выдатная ноч

