Song Cover Image

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя_remix

[Intro] [suno ai: follow the phonetic structure of the accents in the lyrics] [INTERLUDE] [piano solo] [Verse 1] Лясы нырнулі ў хмары шэрыя, Прыкрыўшы голлем птушанят. А ты смяялася, не верыла, Што будзе дождж, што будзе град. [Chorus] [Modulate] Углыб, углыб усё імчалася І за сабой мяне вяла; Хавала вочы і смяялася І нейкай дзіўнаю была. А гром рыкаў ужо раз’юшана За кожнай елкай і сасной. І прашаптала ты узрушана: "Што ж нам рабіць, харошы мой?". [INSTRUMENTAL] [Verse 2] А елка, хітрая і цёмная, У сховішча пазвала нас. Я вочы цёмныя, бяздонныя Так блізка ўбачыў першы раз. [Chorus] [Modulate] Завесілі нас ліўні белыя, Загінуў свет, дарог няма. І да мяне, заўжды нясмелая, Ты прыгарнулася сама. [Bridge] Стагналі дрэвы мнагарукія, Ламаўся з грукатам прастор, І сэрцы ў лад грымотам грукалі, І бліскавіцы секлі бор… [Chorus] [Modulate] Забуду ўсё: сяброў і вершы я, Ды зберагу да скону дзён Гарачых вуснаў шчырасць першую, Ігліцы пах і ліўня звон. [INSTRUMENTAL] [dreamy solo] [END]