
[Intro] [Instrumental] [solo] [Verse] Ад пра́цы сто́млены, іду́ да ло́жка Даць адпачы́нак зму́чаным нага́м. Адра́зу пачына́ю падаро́жжа К табе́ ў ду́мках к мі́лым берага́м. [Verse] Я перано́шуся здалёку на кале́ні Пало́мнікам у по́шуках святы́нь, Спрабу́ю ўлаві́ць я сну імгне́нні Да наступле́ння це́мры, як сляпы́. [instrumental interlude] [Chorus ] Адчу́ць сваёй душо́й твой дзі́ўны во́браз І по́глядам надзе́і адшука́ць Брыл’я́нта ко́нтур цёмнай но́ччу ў зо́рках, Калі́ пачну́ ў змро́ку я блука́ць. [Post Chorus ] Ні днём, ні но́ччу не знайду́ спако́й Для ро́зуму і це́ла, ся́бар мой. Ні днём, ні но́ччу не знайду́ спако́й Для ро́зуму і це́ла, ся́бар мой. [Bridge] [Instrumental] [Solo] [Verse] Як я магу́ тады́ ад сноў вярну́цца Шчаслівым і пазба́ўленым цябе? Калі цяжа́р у дзень і но́ччу ку́цай Маю́ свядо́масць жу́дасна гняце́. [Chorus, Modulation ] Хоць во́рагам з'яўля́ецца дзень но́чы, Але яны́ ствары́лі свой саю́з, Каб ска́ргамі і пра́цай ка́ты дво́йчы Маглі́ паму́чыць з гва́лтам галаву́. Я дню кажу́, каб дагадзі́ць, што све́тлы Табо́й, калі́ ў хма́рах небасхі́л. Кажу́ я но́чы: зо́ркі не прыкме́тны, Бо ад цябе́ ідзе́ святло́ да іх. [Post Chorus ] Адна́к штодзё́нны сму́так мой мацне́й, А но́чы невыно́сныя даўжэ́й. Адна́к штодзё́нны сму́так мой мацне́й, А но́чы невыно́сныя даўжэ́й. [Instrumental] [Solo] [End]

