Song Cover Image

Валерый Пазнякевіч --Бацькоўская хата.

Хата белая, бы лебедзь Сярод лесу ўдаль плыве. Комін хаты ў мірным небе -- Нас у родны дом заве.. Над страхою з ачароту -- Два гняздоўі, тры буслы. Хата -- ёсьць падмурак роду, Што ўспамінам будзіць сны. Бацькоўская хата, бацькоўская хата -- ўспамІн маладосьці і радасьці квет. Ты з намі жывеш успамінам багатым, Бо тут наша памяць, і голас, і след. Журавель схілІў свой голаў Над калодзежнай вадой. Цягне ён вядзерца квола Для матулі маладой. Побач з хатаю -- малІны І парэчкі, і язьмІн... Хата -- кут, што сэрцу мілы. Кут, што ноччу я прысьнІў. Бацькоўская хата, бацькоўская хата -- ЎспамІн маладосьці і радасьці квет. Ты будзеш заўжды на ўспаміны багата, Бо тут мы жыццёвы пакінулі след.