Song Cover Image

Развітанне (indus martial metal)

Бывай, мой родны кут i зьвяз! Бывайце вы, лугi i гонi! Iду ад вас апошнi раз Пад знакам слаўнае Пагонi. Пад знакам слаўнае Пагонi. За волю ў бой жыцьцё заве, Мае змагарныя дарогi. Купальскай кветкi не сарве Нiхто ў душы мне без трывогi. Нiхто ў душы мне без трывогi. Я сам пайду за край, народ Упорна песьняй роднай, звонкай, Пад буру жудкiх непагод, Мяне што мучаць i старонку. Мяне што мучаць i старонку. Мо лягу дзесьцi я ў далi Пад небам хмарным цi сьсiнелым, Паўстануць тысячы зь зямлi Пад сьцягам бел-чырвона-белым! Пад сьцягам бел-чырвона-белым! Бывай, мой родны кут i зьвяз! Бывайце вы, лугi i гонi! Хай бачу ў лучнасьцi я вас, Пад знакам слаўнае Пагонi! Пад знакам слаўнае Пагонi!