Song Cover Image

Дзе б я ні быў (116) (фінал) - pavid.AI.ka

+ Show full styles
V5.5

ДЗЕ Б Я НІ БЫЎ Дзе б я ні быў — хай будзе так. (Хай гэтак будзе.) У Вільні, Празе ці Мілане, У Рызе, Гданьску ці Нью-Ёрку, Пакуль жывы, пакуль у стане, Смакую родную гаворку. Кажу не я — так мне казалі. Казалі мне (бацькі казалі): Для сваякоў, сяброў дзеля Трымай гасцінныя абрусы, Каб ані обак, ды каля Валэндацца ім без хаўрусу! Дзе б я ні быў — хай будзе так. (Хай гэтак будзе.) Прыходзіць раніца — «дабранку», Зыходзіць вечар — то «дабранач», Драбнець у сэрцы калыханку І не даваць Радзіму ганіць. Кажу не я — так мне казалі. Казалі мне (бацькі казалі): Каб не журыцца апасля, Нягледзячы на моц спакусы, Ні раптам, ані спакваля, Не выракайся Беларусі! Дзе б я ні быў — хай будзе так: Глядзець на свет заўсёды мушу Праз прызму роднай Беларусі. Дзе б я ні быў — хай гэтак будзе! Дзе б я ні быў... Хай будзе так... (Хай гэтак будзе!) (Не выракайся! Беларусі!)