
[Verse 1] Рыцар Няшчасьце, што скрозь езьдзіць пад маскай маўчком, Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап'ём. З сэрца старога струёй люнула яркая кроў; Зьнікла пад сонцам яна, ў землю ушла між цьвятоў. [Verse 2] З губ маіх вырваўся крык, бліск маіх зрэнак пагас; Дрогнуўшы, ўмёрла маё сэрца старое ураз. Рыцар пад'ехаў бліжэй, ціха каня затрымаў, Спрыгнуў з яго і рукой рану маЮ намацаў. [Pre-Chorus] Цяжка у рану маЮ палец акуты ўхадзіў; Сэрцу-жа голас цьвярды срога прыказ гаварыў. [Key Change] [Chorus] Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё, І уваскрэсла у ім, чыстым і гордым, жыцьцё. Сэрца бяз кропелькі зла, сэрца бяз кропелькі шкод, Ўсё аднаўлёнае ўраз, білася ўзад і ўпярод. [Instrumental break] [Key Change] [Bridge] Бледны, дрыжачы, я ўсё-ж веры даць шчасьцю ня мог, Як і усякі, каму рОбіцца вIдзімым бог. [Verse 3] Рыцар-жа зноў на канЯ сеў, галавою кіўнуў, І, ад'яжджаючы прэч, некалькі слоў мне гукнуў. [Key Change] [Outro] Вось што я чуў ад яго, вось што я чую ўвесь час: «Будзь асьцярожным цяпер! Гэтае добра ліш раз!»

