Song Cover Image

Жыві, гуляй...

V6-MINI

Бутэлька піва, пачак цыгарэт, Пасля -- гітара: песьні да сьвітанку. Цябе ніхто ў дварэ не забярэ, Ты можаш тут сьпяваць амаль да ранку. Жыві, гуляй -- пакуль ты малады. Жыві, сьпявай, і блытай дні і ночы. І не звяртай увагі на гады, Калі душа пра ўсё забыцца хоча. Гітары гукі сьцелюцца ўначы. Іх слухаюць і хлопцы і дзяўчаты. Тут піва й цыгарэты -- ні пры чым -- Ты гаспадар жыцьця, што робіць сьвяты. Мне сёння васемнаццаць, а табе Шаснаццаць год праз месяц толькі будзе. Пагас ліхтар ля дома на слупе. Нас заўтра сонца дзённае разбудзіць. Жыві, гуляй -- пакуль ты малады. Жыві, сьпявай, ды блытай дні і ночы.. І не звяртай увагі на гады, Калі душа пра ўсё забыцца хоча. Жыві, гуляй -- пакуль ты малады. Жыві, сьпявай, ды блытай дні і ночы.. І не звяртай увагі на гады, Калі душа пра ўсё забыцца хоча.