
Пусты тралейбус. Сьвет ды змрок. Цёмныя думкі. Сьветлыя мары. Натхнёныя словы на струны гітары Кладуцца лёгка, пяюцца цяжка... Мой цяжкі лёс, Мой цяжкі рок. Калісь сустрэлісь як знарок... Цябе ня бачыць – боль на сэрцы, Цябе ня чуць – што застаецца?.. Цябе чакаю, маё каханьне – Мой цяжкі лёс, Мой цяжкі рок. А ноч сплывае, бы чаўнок, І лёгкі сплін ізноў растане, Як і надзеі на спатканьне... І я жыву, пакуль сьпяваю Мой цяжкі рок, мой цяжкі рок.

