Song Cover Image

Над калыскай (наследаванне)

Спі, маленькі мой сыночак! Вочкам не міргні; Свеціць месяца кружочак, Ты ж аб долі сні. Спі і слухай песні гэтай, Ды ўспомні калі; Спі, пакуль не знаеш свету, Люлі, люлі, спі! Падрасцеш, дазнаеш гора, Папіваеш слёз, Твае сілы зломіць змора, Спёка ды мароз. І спаткаешся на свеце З няпраўдай, з людзьмі. Спі, сыночак! Месяц свеце, Люлі, люлі, спі! Падрасцеш — і мусіш ногі, Як кожны мужык, Укруціць ва ўбор убогі, Ўбор з ліповых лык. У ім помачы папросіш Для сябе людской; Спі, пакуль лапцей не носіш, Люлі, родны мой! Павяду цябе да пана, Пастаўлю служыць. Там ад вечара да рана Будзеш ты рабіць. За свіньмі ды за сахою Будуць пхнуцца дні; Спі, пакуль ты не слугою, Люлі, люлі, спі! Хлеба, грошы ты слугою Мала будзеш мець, Аплявухаў жа затое Не будуць жалець. Крывёй вочы заліюцца, Ты ж працуй, цярпі! Спі, пакуль не здзекуюцца, Люлі, люлі, спі! З часам пойдзеш у салдаты — Слуга ўжо цару, За трыццатую ад хаты Загоняць гару. На вайне ж, як забіяка, Паліеш крыві; Спі, пакуль ты не ваяка, Люлі, люлі, спі! Дамоў вернешся да бацькі, Бацька бедзен сам, Пойдзеш зноў на хлеб батрацкі Служыці панам. Штось не ўгодзіш, пан багаты Гікне: вон ідзі! Спі, пакуль не гоняць з хаты, Люлі, люлі, спі! Ты ж не рынешся ў канаву З гора ды з бяды,— Красці выўчышся на славу, Пан будзеш тады... Што? з напасці не прапасці... Гулі, гулякі! Спі, пакуль не ўмееш красці, Люлі, люлі, спі! У вялікія ты людзі Выйдзеш з беднаты,— Шаблю звесіш цераз грудзі, Стражнік будзеш ты. Будзеш катам ты над братам, Без жалю ані! Спі, пакуль яшчэ не катам, Люлі, люлі, спі! Будзеш пан вялікі з віду І шэльма душой, Спатыкаць цябе я выйду, Ты махнеш рукой. Чужаком будзеш ты ў хаце, На роднай зямлі. Спі, пакуль ты тут пры маці, Люлі, люлі, спі! [instrumental] Будзеш пан вялікі з віду І шэльма душой, Спатыкаць цябе я выйду, Ты махнеш рукой. Чужаком будзеш ты ў хаце, На роднай зямлі. Спі, пакуль ты тут пры маці, Люлі, люлі, спі! Спі, пакуль ты тут пры маці, Люлі, люлі, спі! [Instrumental outro]