
[Verse 1] Дзе б і праўда жыла, дзе б і доля цвіла, Не стагналі б дзе людзі над горам-бядой, Слёзаў дзе б не цякло, кроў бы дзе не плыла,— Паляцеў бы туды, паляцеў бы з душой. [Verse 2] І запеў бы там песню, эй, думу сваю, Нібы той салавейка у цёмным бары, Каб той свет мяне чуў, як шчасліва пяю, Слёз не лью, як цяпер, ад зары да зары. [Verse 3] Дый не мне сніці, пець аб шчаслівых краёх: Кругом бачу і слёзы, і кроў, і бяду; Неспакойнай душой надарыў мяне Бог, І з такой у магілу, напэўна, сыйду. [Verse 4] Пакуль волі не ўбачу над роднай зямлёй, Ці ж бы радасцяй песні азвацца маглі? І пакуль буду бачыць, як плача брат мой, Мне праўдзівага шчасця не знаць на зямлі. [Verse 5] Шуміць вецер, лісты абівае з бяроз, Абламляе галлё, не цярпіць, а гудзіць. Хто смяецца са слёз — сам прычынай тых слёз, Хто не ўмее будзіць — сам зато крэпка спіць. [Verse 6] Прэч з дарогі, мужык, абарванец ліхі! Што? паноў не пазнаў са двара ты сваіх? Ну, хамула, набок! а што? выйшаў сухі?! Чорт ляціць, і крычыць, і быдляча ўсё, ўсіх

