
Вядзі мяне (Гарановіч В.Р.©) (Edit)
[Verse 1| male Baritone enters| low and |operatic] Вядзі мяне, дарожка-сцежка, Ў абдымку родных туманòў, Да тых аселіц і узмежкаў Без лебяды і палыноў. [Verse 2|thoughtful & emotional] На старадрэвінах шпакоўні Даўно ад часу пагнілі. Ды маладыя ўсходзяць поўні, Дзе мы малечаю былі. [break|4bar] [Building Anticipation] Дакорам стрэне двор сірочы, Як быццам тут і не жылі. Агонь слязы прапаліць вочы — Магіла мамы на зямлі. [Vocal Chop Interlude] [chorus|more powerful & operatic] Вядзі мяне, дарожка-сцежка, Ў абдымку родных туманоў, Да тых аселіц і узмежкаў Без лебяды і палыноў. [Verse 3|powerful & emotional] Не бацькаў дом — чужая дача, І новы ў хаце гаспадар, І ўсё расстаўлена іначай І ператворана ў тавар. [Pre-Chorus|Thoughtful & emotional ] Мой родны дом, якой кляцьбою Караць мне лёс за гэты здзек?! Мне быць асуджаным табою За здраду сынаву навек. [chorus|powerful & operatic] Вядзі мяне, дарожка-сцежка, Ў абдымку родных туманоў… [Building Anticipation] Дакорам стрэне двор сірочы, Агонь слязы прапаліць вочы — Магіла мамы на зямлі.

