
Мая любоў, як свет і антысвет
[INTERLUDE] [Verse 1] Пару́шыўшы зако́ны прыцягне́ння, Плане́тамі сяро́д другі́х плане́т Існу́ем мы з табо́й як выключэ́нне, Мая любо́ў, – як свет і антысве́т. [INSTRUMENTAL] [Verse 2] Ніко́лі мы адно́й не хо́дзім сце́жкай, Не дзе́лім хлеб і дзе́лім то́лькі соль, Ты сустрака́еш сму́так мой усме́шкай I сму́цішся, калі́ міне́ мой боль. [INSTRUMENTAL] [Chorus] [Modulate] Адна́к зямля́ б мая́ асіраце́ла I ўвесь сусве́т аху́тала б імгла́, Каб, вы́бухнуўшы ра́птам, адляце́ла Ты ў невядо́масць з ху́ткасцю святла́. [INSTRUMENTAL] [Verse 3] Адка́зваеш на сардэ́чны за́хад Нязго́дай, са́май кры́ўднаю з нязго́д. Здае́цца, павярні́ся я на за́хад, Як тут жа ты паве́рнешся на ўсхо́д. [INSTRUMENTAL] [Chorus] [Modulate] Адна́к зямля́ б мая́ асіраце́ла I ўвесь сусве́т аху́тала б імгла́, Каб, вы́бухнуўшы ра́птам, адляце́ла Ты ў невядо́масць з ху́ткасцю святла́. [INSTRUMENTAL] [dreamy solo] [END] [Аўтар верша Аркадзь Куляшоў]

