
Лэдзі Зіма_remix
[Intro] La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [Verse 1] Ні́бы ў ка́зачным гіпно́зе, Паража́ючы красо́й, Замярза́ла лэ́дзі во́сень, Лі́сце раскіда́ла по́лем, Уража́ла галізно́й. [Chorus ][Modulate] І́ней зо́ркамі іскры́цца, Ску́ра бе́лая як снег, Крышталя́мі на ключы́цах Зіхаце́ла ў но́чы жры́ца, Валасы́ пайшлі́ наве́рх. Ізумру́дную каро́ну, Што ўзніка́ла з шэ́рых кос, Дыяме́нтамі сінхро́нна Пакрыва́ла манато́нна Завяршы́ць метамарфо́з. [Verse 2] Азірну́лася з пага́рдай, Лэ́дзі дзі́ўная зіма́ Клапаці́лася нара́дам, Зо́рную суке́нку ўзя́ла, Фа́рбы бе́лыя знайшла́. [Chorus ][Modulate] Не чака́ла ўзнагаро́ды, Лес, бало́ты і лугі́ Пабялі́ла не з наго́ды Па́ркі, скве́ры, асяро́дкі І кашта́ны ля ракі́. Пабялі́ла перале́скі Па́хмурным, хало́дным днём, Снег шпурля́ла рэ́зкім ве́трам, Лёдам пакрыва́ла сце́жкі І папы́рскала дажджо́м. Азірну́лася наво́кал Небяспе́чная Зіма́. Лес бяле́ў пад пі́льным во́кам, Лэ́дзі ста́ла адзіно́ка… Ве́ртрык ла́шчыўся, абня́ў… [Instrumental] [Bridge] К ледзяно́й ляце́ла рэ́чцы, Галышо́м, без мітусні́, З ве́трам пла́вала сустрэ́чным, Танцава́ла ў ры́тме ве́чным… Забаўля́лася на дні [Chorus ][Modulate] Закаха́ная ад стра́сці Паляце́ла да нябёс, Хва́цкага адпі́ўшы шча́сця, Абясшко́дзіла напа́сці, – Со́нца све́ціць, я́сна скрозь. Во́чы з цеплынёй заззя́лі, Ве́трык ла́шчыў ву́сны ёй, Адчува́ючы нада́лей. У дваі́х яны лята́лі Да вясно́вых цёплых дзён. [Outro] La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La

