Song Cover Image

Дрэнны сын

Маці, прабач, я быў дрэнным сынам, Не званіў, калі трэба было і рэдка пісаў, Склалася ўсё ў мяне іншым чынам, Не так, як ў дзяцінстве, сябе ўяўляў. Я за мяжой, засталася ты дома, Эх, як далёка нас развяло. Гляджу ў люстэрка, і ў вачах маіх стома, Горш у жыцці і быць не магло. Тата, прабач, я быў дрэнным сынам, Навукай сваёй ты мяне гадаваў, У лесе паказваў, расце дзе маліна, А я пра свабоду мары збіраў. У натоўпе змагаўся за перамены, У інтэрнэце я праўду пісаў, Магчыма, віною ўсё твае гены, Што я на такі шлях у жыцці сваім устаў. Брат мой, прабач, я быў дрэнным братам, Не падставіў плячо, калі ты чакаў, І ў час, калі ты патрапіў за краты, Я ў гэтай турме муроў не зламаў. Радзіма прабач, я быў дрэнным сынам, Пакінуў цябе і ўцёк за мяжу, І зараз з далёкіх чужыны прастораў, За лёсам тваім са слязамі сачу.