
Ты кaжаш мне, што гэты дзень Назад не вернецца ніколі. У ім акацыя цвiце, Што мне шыпамі пальцы коле. Ты кажаш мне, што гэты дзень Аздобіў кветкамі ўспаміны. Плыў мeсяц ветах па вадзе І штось шаптаў каля каліны. Ах, гэты дзень, яскравы дзень -- Кахання нашага старонка. У ім акацыя цвіце, І ўсе сябры крычаць нам -- горка! Ты кажаш мне, што гэты дзень Злучыў два сэрцы словам, сказам... Пярсцёнкі ён на нас адзеў І шлях жыццёвы мёдам змахаў. Ты кажаш мне, што гэты дзень Зіхціць, бы сонейка над лёсам. Квітнее лотаць на вадзе І адбівае фарбы ў росах. Ах, гэты дзень, яскравы дзень -- Кахання нашага старонка. У ім акацыя цвiце, І ўсе сябры крычаць нам -- горка! Ты кажаш мне, што гэты дзень Навекі з намі застанецца. А я кажу -- я б так хацеў, Каб ён збярог вясну ля сэрцаў. Ах, гэты дзень, яскравы дзень -- Кахання нашага старонка. У ім акацыя цвiце, І ўсе сябры крычаць нам -- горка! Ах, гэты дзень, яскравы дзень -- Кахання нашага старонка. У ім акацыя цвiце, І ўсе сябры крычаць нам -- горка!

