
Мы людзі свабодныя, Вольныя птахі,— Магутныя, грозныя Крылляў размахі. Зямлю непасціглую Сэрцам пранялі, Нябеснай валодаем Сонечнай даллю. І поўдні, і поўначы Нам падуладны, Калышам усходамі Й захадам здрадным. Змагаемся з громамі Сілай нязмернай, Пярун з бліскавіцамі Служаць нам верна. Шлях зоры крамлёўскія У сонцы цярэбяць, Ляцяць ясназорныя Сокалы ў небе. Мы людзі свабодныя, Вольныя птахі,— Магутныя, грозныя Крылляў размахі.

