
Сенажаць (117) - pavid.AI.ka
+ Show full styles
V5.5
Ноч схавала наваколле: Знікла ў цемры сенажаць. Толькі вогнішча вуголлі, Быццам вочы, ў ноч глядзяць. Раптам неяк ціха стала, Ветрык нават не дыхне — Цішыня запанавала, Травы слухаюць яе. Я не ведаю нічога, Што прыемнее б было, Чым ляжаць на версе стога, Каб ад паху дых зняло... Ветрык нават не дыхне... Ноч баюкае мяне... Хай святло мне зоркі дараць І глядзяць хай на мяне. Я люблю ляжаць і марыць, І не ведаць: сплю ці не. Я не ведаю нічога, Што прыемнее б было, Чым ляжаць на версе стога, Каб ад паху дых зняло. Сплю ці не... Ноч баюкае мяне... Сплю ці не...

