Ідзеш па каменнях, Глядзіш на каменне, З камення і цэглы Муры і скляпенні. Драўляныя хаткі, Ў прысадах — дарогі, Мураўка і кветкі Кладуцца пад ногі. Жалезныя краты Звакол пазіраюць, Шум, скрыгат, задуха Душу выдзіраюць. Бязмежнае неба, Зялёнае поле, Чырыканне птушак... А воля! А воля!..


