
[Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Verse 1] Вольным гоманам хвоек высокіх, Туманамі санлівых нізін, Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Verse 2] Распусці залацістыя косы, Схаладзелы загон ацяплі, Аквяці лугавыя пакосы, Ўсходы новыя сей на зямлі. [Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Verse 3] З непатульнай, пакорнай зямліцай Заручыся, шлюб вечны вазьмі, Разлівайся люстранай крыніцай Між даламі, гарамі, людзьмі... [Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Verse 4] Рассыпайся па сёлах, па нівах Брыльянцістай ажыўчай расой; У вясёлках купайся цвятлівых, Ласкай сэрца, душу супакой... [Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Verse 5] Як у pсвята купальскае, сонца, Свой жывы абнаўляеш паглёд, Аднаві славу нашай старонцы, Аднаві яе сумны народ! [Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Verse 6] Хай нам явары вечныя думы, Думы-байкі шасцяць, шалясцяць, І нясуцца хай гэтыя шумы, Па бел-свету ляцяць, хай ляцяць [Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Verse 7] Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх Да крывіцкіх туманных нізін... Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін! [Chorus] Казкай векаў блізкіх і далёкіх Клічам, сонца, цябе як адзін!

