Song Cover Image

Шэры! (127) - pavid.AI.ka

+ Show full styles
V5.5

Касцюм купілі мне малому Бацькі ў вялізным магазіне Такі мадняцкі і дыхтоўны І колер годны, шэра-сіні Але знаёмая дзяўчынка Паклаўшы ўсе забаўкі ў скрынку Абразіла даволі скора Ты быццам мышаня ў пячоры Чым я збянтэжаны, чаго баюся? Чаго я так абурана злуюся? Сярод стракатых стаў я шэрым Я чую ў спіну пагалоскі І сэрца рвецца на палоскі Сябры пазбаўлены даверу Я хлопчык шэры, шэры, шэры Шэры! Шэры, шэры Сярод стракатых стаў я шэрым На занятках малявання Вучылі светлай акварэлі Я выціскаўся ў намаганнях Каб ліст раскрасіць як умею Настаўнік глянуў вельмі строга І даў ацэнку мне за працу Што неба шэра, што дарога Што мне патрэбна больш старацца Чым я збянтэжаны, чаго баюся? Чаго я так абурана злуюся? Сярод стракатых стаў я шэрым Я чую ў спіну пагалоскі І сэрца рвецца на палоскі Не маю таленту, манераў Я хлопец шэры, шэры, шэры Шэры! Шэры, шэры Сярод стракатых стаў я шэрым Валера вынес мяч футбольны Паклікаў Стаса, Міцьку, Гэнку І разам мы ўсе ў форме школьнай Пайшлі лупіць мячом аб сценку Але суседскія вярзілы Сваю нам паказалі смеласць Забралі мяч, а нас пабілі Ну што за людзі, што за шэрасць Чым я збянтэжаны, чаго баюся? Чаго я так абурана злуюся? Сярод стракатых стаў я шэрым Я чую ў спіну пагалоскі І сэрца рвецца на палоскі Знікаюць воля, моц і вера Я хлопец шэры, шэры, шэры Шэры! Шэры, шэры Сярод стракатых стаў я шэрым Шэры! Проста шэры Сярод стракатых стаў я шэрым