ПАРСЮК. Кожны гук уначы пужае. Дзед ля хлева топчацца, Чэша лоб і разважае - Вельмі выпіць хочацца . Ён таптауся i не ведау Што з кабанчыкам рабіць. Зранку зяць з торбай наведау Парашылі:,,Будзем біць,,. Падмахнуушы колькі чарак Завітали дружна у хлеу, Аказауся той пачварак Моцна дужы- нібы леу.. Урэшце сціхлі крыкі ,рухі Дзед глядзіць на кабана Пацірае смачна рукі:, Будзе сёння свежына, Трэба нам перапрануцца, па чарачцы, зяцёк!, Не паспелі азірнуцца Той парсюк з двара уцёк. Скарыстау Барыс памылку Ледзь знайшл!-у кустах прыстау Аж на радасцях бутылку Дзед з за пазухідастау. Трохі сціпла,,пацягнулі,, Как бяды не нарабіцЬ. Борку у санках прыцягнулi, Селi... выпіць, закусіць. ,Нема часу біць баклушы,:- Усцягнулі на памост. Дзед старанна смаліць вушы, Зяць скрабе касматы хвост. ,,Будзе у склепе што узяці- Мяса,зельц пад халаднік,:- Падмігнуушы хітра зяцю Дзед раптоуна нейдзе знік. Закуліушы у свірне чарку Абцірае мокры рот . Зяць узяушы у рукі скварку Робіць той жа паварот. ,Хопіць, Коля, табе бУхаць!,, На падворы стаіць гам. Дзед не хоча бабу слухаць:, Адыдзіся, бо як дам!, Урэшце скончыліся мукі, У хаце пахне свежына Ледзве зяць стайць…пад мухай Дзед сядзіць як барана. Скора шчодрыя Каляды Іх чакае увесь народ! Святу у Маркаве усе рады, Будзе мяса поуны рот. 1991Г