
Думаць люблю я увечары ў змроку, Свет апране калі чорныя строі, Зорка глядзіць у аконца малое,- О, тады мыслі ўзлятаюць высока! Мары душу апаноўваюць роем Аб маёй долі, чарнейшай ад змроку. Хоць сваё сэрца нячуласцю ўзброю, Часта сляза набяжыць мне на вока. Мару й чакаю чагосьці мо болей? Сам адказаць я на гэта павінен... Лепшае, здэцца, нейкае долі. Шчасце мяне калі ж не адкіне, Як жа пазбудуся смутку і болю? Хіба ў магіле - ў глухой дамавіне?.

