
[Instrumental Intro] [Belarussian] Дрэнна маё жыцце, Ўсё ідзе не ў лад, I крычаць мне ўсюды: «Асадзі назад!» Божа ты мой мілы! Б'юся я, як гад, Толькі ж дзе ні ткнуся — «Асадзі назад!» [Bridge] «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») Помню, я жаніўся, Добры быў мой сват. К дзеўцы нос паткнулі — «Асадзі назад!» Дзеўка была важна, Ды сусед Кандрат Мне нагу падставіў — «Асадзі назад!» [Bridge] «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») Трапіў раз у горад, Быў якраз парад, Лезу я наперад — «Асадзі назад!» У засеках пуста, Жыта выбіў град. — Дай, старшынька, ссуды. — «Асадзі назад!» [Bridge] «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») Я з капейкі збіўся, Зарабіць я рад. — Ці няма работы? — «Асадзі назад!» Сам я растрапаўся, Лезе з плеч халат. — Памажэце, людзі! — «Асадзі назад!» [Bridge] «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») Сына свайго ў людзі Вывеў бы Ігнат. — Вось мой сын, паночкі! — «Асадзі назад!» Хлеб прыслалі ў вёску, Там галодных шмат. Пруся я з мяшэчкам — «Асадзі назад!» Галаву я маю: Быў бы дэпутат. — Цэнзу ты не маеш, «Асадзі назад!» [Bridge] «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») [Drop] Праўда, што таіцца, Быў і мой чарод; Два разы на жыцці Выйшаў я ўпярод. Ўзбунтаваў я вёску. Ой, быў цяжкі год! Прыязджае прыстаў: — Выхадзі ўпярод! Гэта ты, мярзавец, Ўзбунтаваў народ? Гэй, гарадавыя, Даць яму ўпярод! Даць яму ўпярод! (Даць яму ўпярод!) Даць яму ўпярод! (Даць яму ўпярод!) «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») [Outro] «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») «Асадзі назад!» («Асадзі назад!») [End]

