Гэй, ты, сэрцайка, Не тужы, замры! Душа смутная, Песень не твары! Бо каму ж, каму Ў жалю запяю? Хто паслухае Песню-жаль маю? Можа б, выслухаў Мяне ўбогі брат,— Не да песенек, Горам хто багат. А шчаслівы хто, Хто багат ва ўсім,— Песня жальбная Не пад мысль такім. Дык каму ж, каму Гулка запяю? Хто паслухае Песню-жаль маю? Перад кім, ой, кім Расчыню душу? Стогн бяды, нуды У думках заглушу? Гэй, ты, сэрцайка, Не тужы, замры! Душа смутная, Песень не твары!