
Цяжка, горка мы жылі З году ў год, ад веку к веку, Столькі на сваёй зямлі Церпім, выцерпелі здзеку! Церпім, выцерпелі здзеку! Хто змагаўся, а хто спаў, Хто ліў слёзы, хто смяяўся, Ды з нас кожны не прапаў — Тым, чым быў, далей застаўся. Тым, чым быў, далей застаўся. Хай там віхры стрэхі рвуць, Хай там ёрмы чэшуць злыдні,— Нашы праўды не памруць, Ночы царстваваць абрыдне. Ночы царстваваць абрыдне. Хоць і гоніць небарак Кат з дамоўкай жыць сам-насам,— Нашы маткі нам ваяк Новых выгадуюць з часам. Новых выгадуюць з часам. Ў сэрцах нашых жар не згас — Бухне ў свет калісь яскрава, Бо наперадзе йшчэ ў нас Барацьба, жыццё і слава! Барацьба, жыццё і слава! [Instrumental] Ў сэрцах нашых жар не згас — Бухне ў свет калісь яскрава, Бо наперадзе йшчэ ў нас Барацьба, жыццё і слава! Барацьба, жыццё і слава!

