[Intro] [Instrumental] [solo] [Verse] Я твой слуга́, як мне не клапаці́цца Пра час твайго́ жада́ння і чака́ць, Калі нале́жыць да цябе яві́цца, Каб задаво́ліць твой капры́з і страсць? [Verse] Не папракну́ бяско́нцыя гадзі́ны, Паку́ль я за гадзі́ннікам сачу́ Ў адсу́тнасці, шука́ючы прычы́ны, Каб ты паба́чыла свайго́ слугу́. [instrumental interlude] [Chorus ] Я не пыта́ю ў зайздро́сных ду́мках Дзе ты, або дзе сёння мо́жаш быць? Як су́мны раб стара́юся не ду́маць, Каго ў ве́чары шчаслі́вым ро́біш ты. [Post Chorus ] Зрабі́ўся ду́рнем праз сваю́ любоў, Што б ні рабі́ла ты, не ду́маю пра зло. Зрабі́ўся ду́рнем праз сваю́ любоў, Што б ні рабі́ла ты, не ду́маю пра зло. [Bridge] [Instrumental] [Solo] [Verse] Шкада́, што ты мяне́ рабом зрабі́ла, Цяпе́р паві́нен пра́гнуць шча́сця я, Бо ве́сці кошт прыхі́льнасці ў гадзі́нах І як васа́л прые́мнасці чака́ць. [Chorus, Modulation] Дазво́ль паку́таваць з табо́ю по́бач. Я як табо́й зняво́лены ў турму́, Абвінава́ціць і пада́ць жало́бу На прычыне́нне шко́ды не магу́. Будзь там, дзе хо́чаш, бо стату́т твой мо́цны, Што дазваля́е шанава́ць свой час, Які табе адно́й нале́жыць, до́сыць, Я за злачы́нства му́шу дарава́ць. [Post Chorus ] Паві́нен я чака́ць цяпер цябе У пе́кле, што ствары́ла для мяне. Цяпер чака́ць паві́нен я цябе У пе́кле, што ствары́ла для мяне. [instrumental interlude] [Solo] [End]