Song Cover Image

Наша мінуўшчына

Мы не жылі, як жывуць людзі, Гасцінцам шчасця не хадзілі, Не зналі ўцехі нашы грудзі, Вянкоў мы славы не насілі. Мы ў паніжэнні, у вечным трудзе, З днём кожным слабшыя на сіле, Бясцэльна па калючай грудзе Блудзілі, горасна блудзілі. Быдлём асуджан быў валяцца Сын свайго краю, родных межаў; Калі ж хто ўздумаў прачыхацца, Курган прыбавіў толькі свежы. Хацеў хто песняй адазвацца, Глушыў хаўтурны воклік з вежы; З нягодай мусілі змагацца, Як тыя вербы на ўзбярэжжы