
У каханьня ёсьць матыў. Ён два сэрцы беражэ, Каб агонь іх не астыў І дапоўніў дум сюжэт. У каханьня ёсьць вясна І пялёсткаў-вуснаў смак. А яшчэ -- там ёсць краса І вачэй шчасьлівых знак. Хто кахае, той жыве. Ён не страчвае надзеі. У кахання доўгі век -- Хто кахае -- маладзее. Два дыханьні, бы адно Паядналіся ў каханьні. Калі душы заадно -- Аніхто іх не параніць. Для мяне ты -- лепшы верш. Мне другіх радкоў ня трэба. Толькі ты ў каханьне вер, Бо каханьне -- дзён патрэба. Рукі целы абнялі -- Адпускаць назад не хочуць. Шлях каханьня на зямлі Бог для кожнага прарочыць. Хто кахае, той жыве. Ён не страчвае надзеі. У каханьня доўгі век -- Хто кахае -- маладзее. Два дыханьні, бы адно Паядналіся ў каханьні. Калі душы заадно -- Аніхто іх не параніць.

