
"Зорка Венера" Максім Багдановіч
Зо́рка Вене́ра ўзы-шла́ над зям-лёю, Све́тлыя зга́дкі з сабо́й прывяла́... Помніш, калі я спатка́ўся з та́бою, Зо́рка Вене́ра ўзы-шла́. Помніш, калі я спатка́ўся з та́бою, Зо́рка Вене́ра ўзы-шла. З гэта́й пары́ - я пача́ў угляда́ц-ца Ў неба начное і зорку шука́ў. Ціхім каха́ннем к табе́ разгара́ц-ца З гэтай пары́ - я пача́ў. Ціхім каха́ннем к табе́ разгара́ц-ца З гэтай пары́ - я пача́ў. А́ле расста́-цца нам час насту-па́е; Пэўна, ўжо до́ля така́я у нас. Моцна каха́ў я цябе, дарага́я, А́ле расста́ц-ца нам час. Моцна каха́ў я цябе, дарага́я, А́ле расста́ц-ца нам час. Буду ў далёкім краю́ я нудзіц-ца, У сэрцы любо́ў затаіў-шы сваю́; Ко́жную но́чку на зо́рку дзівіц-ца Буду ў далёкім краю́. Моцна каха́ў я цябе, дарага́я, А́ле расста́ц-ца нам час. Глянь іншы раз на яе́, — у расста́н-ні Там з ёй зліём мы пагля́ды свае́... Каб хоць на міг уваскрэ́с-ла каха́н-не, Глянь іншы раз на йае́...

