
На маёй Радзіме -- рэкі ды лясы. Гладзь азёраў сініх -- не злічыць красы! Цягне госьцю руку Мой Палескі край: Пакаштуйце смачны з печы каравай! Так было спрадвеку на маёй зямлі. Радасьць чалавека войны не зьвялІ. Тут гасьцей прымаюць, як сваіх дзяцeй. Тут гасьціннасьць маем у вачах цьвіцe. Вы не стойце, госьцейкі. Вы сядайце, госьцейкі! Стол вясковы просьценькі -- Тут усё сваё. Медавуха горкая, Ды кілбасы -- горкаю. Тут бяседа звонкая Льецца да краёў. Кумпячок духмяны Радуе гасьцей. На вуглях крамяны блін для іх Іх расьце. А гурочак з мёдам пазірае ў рот. Калі ёсьць нагода -- цешыцца народ. Край палескі шчыра сустракае ўсіх. Ён, нібыта вырай, надае нам сіл. Пройдзе час -- вярнуцца хочацца ізноў, Да людзей гасьцІнных, іх гаючых слоў. Вы не стойце, госьцейкі, Вы сядайце, госьцейкі. Стол вясковы просьценькі -- Тут усё сваё. Медавуха горкая, Ды кілбасы -- горкаю. Тут бяседа звонкая Льецца да краёў. Вы не стойце, госьцейкі, Вы сядайце, госьцейкі. Стол вясковы просьценькі -- Тут усё сваё. Медавуха горкая, Ды кілбасы -- горкаю. Тут бяседа звонкая Льецца да краёў. Вы не стойце, госьцейкі, Вы сядайце, госьцейкі. Стол вясковы просьценькі -- Тут усё сваё. Медавуха горкая, Ды кілбасы -- горкаю. Тут бяседа звонкая Льецца да краёў.

