
АЛЕ-ОП! (АБО ВОЎЧЫ КУЛЬБІТ) Жыў паляўнічы дзед, і неяк у нядзелю Пайшоў у лес ён паляваць на дзіка. Тут воўка спатыкае, стрэл — няўцэльна. На дзеда воўк пабег з вышчэрам дзікім. Раптоўна звер нырнуў у дзіўным твісце, Пырхнуў як птушка, круць у піруэце! Здзівіўся дзед — аж сківіцы адвіслі: Нібыта ў цырку ён ці на балеце! Прыпеў: Пазнаем дзеда па штанах у дзірках, Пазнаем па кульбітах воўка з цырка. Пазнаем дзеда па штанах у дзірках, (Па штанах у дзірках...) Пазнаем па кульбітах воўка з цырка. (Воўка з цырка...) Дзед чуе рыкі: — «З’ем цябе, нябога!» Калоціцца са страху: — «Для вячэры Табе патрэбна мяса, тлушчу многа, А я — лядашчы як мяшок касцерак! Каб змог мае ты косткі перагрызці, Спачатку раю зубы я завострыць!» Каб з дзеда мець хоць трошачкі карысці, Пачаў тачыць воўк зубы поўны злосці. Пакуль воўк справай быў заняты вельмі, Заскочыў на сасонку дзед высока. Як воўк завыў — аж зашумелі ельні, Аж агалосіў ён лясы далёка. (ву-у-у-у) Збірацца стала ля сасонкі зграя, Да дзеда воўкі маюць інтарэсы. Адзін на аднаго, як па каўбаях, Будуюць вежу прама сярод леса. Дзед бачыць іклы — некуды ўжо лезці, І тут ён скеміў, хітрыкам прачнуўся. Як крыкне «Але-Оп!» на ўсё на ўзлессе — (Але-Оп!) Паднізам воўк рэфлексам тузануўся! Абрыліся ваўкі: хто змог — наўцёкі, Каторы ўвесь скалечыўся — схаваўся. Дзед паўтарае «Але-Оп!» звысока, Каб кожны воўк навекі напужаўся! Дзед злез з сасонкі, ушчэнт штаны падраны, Глядзіць на дрэва — дрэва шурпаката. Узяў ён стрэльбу — стрэльба была спраўнай, Але пайшоў дадому — штанцы латаць. Хто не стаміўся слухаць казку, Пачну для вас казаць спачатку. Жыў паляўнічы дзед і неяк у нядзелю...

