[Intro] [INTERLUDE] [piano solo] La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [Verse 1] Вясна́! Вясна́! У цве́це ні́вы, Цвіту́ць асму́глыя сады́. Кіпу́чай ра́дасці прылі́вы Ў грудзёх вясно́ва - малады́х! І п‘ю я ў мо́ладасьці мі́лай Кілі́шкі по́ўныя да дна, Што мне ў мале́нстве падары́ла Чаро́ўна - све́тлая вясна́, [INTERLUDE] [piano solo] [Chorus ][Modulate] Яна́ сустрэ́ла мяне́ ра́на З дара́мі ла́скавай зары́, Як со́нца пла́вала ў тума́не, Ды со́сны пла́калі ў бары́. Яна́ сустрэ́ла мяне́ ў по́лі З вянка́мі ча́раў і надзе́й, Дзе пе́сьні бу́йныя на во́лі Свабо́дна ве́ялі з грудзе́й. [bridge] La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [Verse 2] Вясна́ ў цьвяту́! Цьвіту́ць парэ́чкі, Цьвіце́ язьмі́н на дне душы́! Гаі́ альхо́выя над рэ́чкай Смяю́цца й жу́рацца ў цішы́. А там у я́рах пры далі́не У ві́шнях то́нуць хутары́, Дзе спе́вы кво́лаю вятры́ньню Плывуць спакойна з-пад гары. [Chorus ][Modulate] Узы́дзе ме́сяц над курга́нам Ў вянко́х прыго́жасьці і чар, І ўзо́рам то́нкім, даматка́ным Засце́ле ў про́сіні абша́р. Рассы́пле па́церкі з прыпо́лу, Заўе́ кару́нкі на расе́, Дзе ве́рбы хі́ляцца да до́лу Ў сваёй чару́ючай красе́. La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La А пе́сьня ко́ціцца далі́най Ў ако́рдах по́ўных пачуцця́! І ў сэ́рцы ро́дзіць успамі́ны Былы́х апо́весцяй жыцьця́! La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [chourus] [Modulate] Вясна́!.. Вясна́!..У цве́це ні́вы, Цьвіту́ць над во́зерам сады́. Шыро́кай ра́дасьці прылі́вы Ў грудзёх вясно́ва маладых! [Outro] La,La,La,…La,La,La,La La,La,La,La,La,La La,La,La…La,La,La,La La,La,La, La,La [Instrumental] [END]