[Intro] [Instrumental] [solo] [Verse] Глядзі́ш у лю́стра, але́, што ты ба́чыш Цяпе́р калі́ стаў і́ншым гэ́ты твар? Каго́ ты ра́дасці жыць пазбаўля́еш, Падма́нваючы свет на гэ́ты раз? [Verse] Ці мо́жа з чэ́равам няві́нным дзе́ўка, Што плё́ну пагарджа́е ад зямлі́́ Каха́нне пахава́ць да чалаве́ка І з го́нару не нараджа́ць зусі́м? [instrumental interlude] [Chorus ] Не ма́ці ты ў сваі́м люстэ́рку ба́чыш У ро́сквіце і красаві́цкім днём? Твой век праз залаты́я во́кны ў ча́се Згада́еш скрозь маршчы́ны за адно́. [Post Chorus, Modulation ] Не па́мятаеш ты чаго́ жыве́ш? Памрэ́ш адна́ і прыгажо́сць памрэ́. Не па́мятаеш ты чаго́ жыве́ш? Памрэ́ш адна́ і прыгажо́сць памрэ́. Bridge] [Instrumental] [Solo] [Verse] Неэкано́мна прыгажо́сць марну́еш. Наво́шта спа́дчыну не беражэ́ш? Прыро́да пазыча́е, не дару́е Бяспла́тна ска́рбы ўла́сныя свае́. [Verse] Чаму́ прыго́жы скна́ра злоўжыва́еш І шчо́драсць да́дзеную га́ньбіш ты? Ліхвя́р дарэ́мны гэ́так карыста́е Вялі́кіх сум, але́ не мо́жа жыць? [instrumental interlude] [Chorus ] Гандлю́еш ты сама́ з сабой, пустэ́ча, Падма́нваеш сябе́ сама́ заўжды́. Калі́ прыро́да ўжо сысці́ паклі́ча, Які́ прыма́льны змо́жаш даць аўды́т? [Post Chorus, Modulation ] Адно́йчы прыгажо́сць з табо́й засне́. Распарадзі́ся ёй, паку́ль жыве́ш. Адно́йчы прыгажо́сць з табо́й засне́. Распарадзі́ся ёй, паку́ль жыве́ш. [Instrumental] [Solo] [End]