[Intro] [suno ai: follow the phonetic structure of the accents in the lyrics] [INTERLUDE] [solo] [Verse] Цмок ашчэ́рыў зуба́тую па́шчу, У лусцэ́ і пажо́ўклым убра́нні Сцеражэ́ ўсё закля́тыя ска́рбы І бязлі́тасны лад існава́ння. [Verse] Каб пазбе́гнуць драпе́жніка ка́ры, Патупі́ўшы саро́мныя во́чы, Цмо́ку ця́гнуць і ця́гнуць ахвя́ры, Бо стары́ да іх ду́жа ахво́чы. [INTERLUDE] [solo] [Pre - Chorus] І хоць кры́лы асла́блі, аго́нь не пячэ́, Цмок азы́злы ляжа́ў і пуза́ты, Ён гырча́ў, каб ахвя́р падава́лі яшчэ́, Свой стату́т падтрыма́ць і ўла́ду. І гаро́тныя лю́дзі пане́слі ахвя́р, На пачва́ру ўжо ста́ўшы падо́бны. Патае́мна пра зба́ўцу прасілі ў хмар, Што пад сця́гам нады́дзе свабо́ды. [INTERLUDE] [solo] [Chorus, Modulate] Яны ма́рылі зба́ўцу паса́дзяць на трон, Які зро́бяць з касце́й таго цмо́ка, Пачака́юць, як ста́не цмок ды́хаць агнё́м І луско́й абраста́ецца но́вай. [OUTRO] Але лю́дзям нале́жыць друго́е рабі́ць, Ім не трэ́ба ні цмо́каў ні зба́ўцаў. Но́вых цмо́каў са зба́ўцаў не трэ́ба расці́ць, Ды стара́цца людзьмі́ застава́цца. [instumental] [ solo] [END]