
Белакрылы туман па-над Прыпяццю сеў. Ён ахутаў лугі сваёй коўдраю белай. Беларускі туман п'е ваду пакрысе з вольнадумнай ракІ, што не страціла веру. Ой, ты Прыпяць-рака! -- Што ж маўкліва плывеш, Разганяеш на хвалях самотныя думы? Прачытай мне, рака, той узрушаны верш, што калІсьці даўно дуб-асІлак прыдумаў. Гэты верш пра жыцьцё, што павольна цячэ. А яшчэ -- пра касцёр, што сагрэў нас калісьці. Яго хочацца слухаць яшчэ і яшчэ, каб настроем зямлі сваe думы ачысціць. Пратшытай мне твор так, як чыталі яго воі роднай зямлі: сябрукі-касінеры. Слова гучнае іх над зямлёй пралягло. Паяднала яно нас адвагай і верай. Ой, ты Прыпяць-рака -- вольных дум абярэг! Той, хто волю гукаў -- той не здрадзіў ні разу песьні роднай зямлі, што ў душы адагрэў; мове роднай зямлі, Што яднае нас разам. Гэты верш пра жыцьцё, Што павольна цячЭ. А яшчэ пра касцёр, што сагрэў нас калісьці. Яго хочацца слухаць яшчэ і яшчэ, Каб настроем зямлі свае думы ачысьціць.

