[ male tenor & female contralto] [ Children's Choir] Эх ты, лета гарачае, бурнае! Ажыўляеш ты поле і луг. Люба, думкі пакінуўшы хмурныя, На свет выйсці ды глянуць вакруг. Шум стаіць над лясістай дуброваю, Быццам рада аб нечым ідзе; Рэчка, ў прысадзь схаваўшысь альховую, Бурліць; рыбка плюскоча ў вадзе. Ў збожжа ўсякае ніва прыбралася — Хараства там якога няма! — Як зялёны дыван, распласталася; Шопат нейкі плыве ад жытца. Колас з коласам гутарку дзіўную Завялі, бы на хмары злуюць; Песні жаваранкаў пераліўныя Замаркоціцца, спаць не даюць. А лагі, а гумнішчы, аселіцы? Вось абняў, прытуліўся, ляжы... Хто з вас, хто не любіці асмеліцца Ўлетку свет ад мяжы да мяжы?.. Дай жа, лета, мне веру магучую, Што калісь сваю долю знайду, Дай мне песні пець сілу жывучую, Дай працівіцца крыўдзе і злу!