Song Cover Image

Дзве долі

Расце бярозка серад поля, Ўдалі ад лесу, сіратой; Жыве пясняр з сваёй нядоляй, З сваёй маркотнаю душой. Ваюе з бурамі бяроза, Мароз, слата сячэ яе; Пясняр з няпраўдай б’ецца ў слёзах, За ўсіх цярпіць, для ўсіх пяе. З бярозкі свежыя галіны Віхор зрывае, коціць ўдаль, А песняровы думкі-гімны Ламочыць крыўда, гора, жаль. Жыла бярозка, годзе жыці: Сячэ на дровы дрывасек... Ідзе пясняр пад дзёрн злажыці Сваю галованьку навек. Бярозка ў печы ўжо вуглямі... Дымы пад неба ўжо бягуць; Памёр пясняр, забыт людзямі, А песню ўсе яго пяюць.