
[Intro] [INTERLUDE] [dreamy virtuoso piano solo] [piano solo] [Verse ] Дзе ло́зы ні́цыя ў тума́не Журбу́ выпла́квалі да дна, Там адзіно́ка на курга́не Стая́ла стро́мкая сасна́. [Verse] І ў то́нкай шэ́рані галі́наў, Пад лёгкі по́вей - ветраві́нь, Я пе́сні ка́зкі і былі́ны Вяко́ў няспы́неных лаві́ў. [INTERLUDE] [piano solo] [Pre - Chourus] Аб гэ́тых пе́снях і былі́нах Шуме́ла кво́лае гальлё… Калі́ жыццё тану́ла ў ці́не Ды сце́ні сла́ліся ў палёх. [Chourus, Modulation] Быва́ла ў ве́чар сму́гла - сі́ні Расо́ю ўпо́іцца сасна́, Паве́юць ве́тры па далі́не І закалы́шыцца яна́. Тады́ пасы́плюцца брусні́цы, — Слязі́нкі ў со́нную крышта́ль. Ў дасэ́нях - та́сьмах ла́зы ні́цай Засты́не ў во́зеры вада́. [Outro] [Chourus, Modulation] І там, на дне цвілі́ ліле́і У ба́гне ве́чнасці, яны́ Цвілі́ і вя́нулі на гле́і, Як вя́нуць кве́ткі да вясны́. [INTERLUDE] [dreamy virtuoso piano solo] [Final solo, INTERLUDE] [End]

