Song Cover Image

[BY] Бульбадыска

+ Show full styles
V6

[Verse 1] На Менскім моры сёньня Каны Біёнсэ смажыць шашлыкі, Вікэнд разьвесіў ручнікі Навошта яхты і фантаны? На пні шчасьлівы Элтан Джон - і кажа: "Я фанат Драздоў!" Шакіра хоча рэцэпт, ёй Сябры даюць свой хіт - Бульба, соль і цыбуля, ды сьмятана! Гага просіць чамадан - цягнуць Навібэнд прычэп Дранікаў на цэлы год - багата! Хай пачуюць нас паўсюды - дык грай-сьпявай жа, дыджэй! [Pre-chorus] Гэй, падыходзьце блізка! Тут бульбадыска! Сьмятана ў місках - пачастуйце! Кожны нам сябра блізкі! О, бульбадыска! І без прапіскі тут свае ўсе А-а-а-а! [Chorus] Каля Жданоў Ібіца, тут Саладуха ня горш за Прынса Духмяны дранік смачней за піцу І ўсё як трэба - гэта значыцца, як ма быць. Гэта бульбадыска! [Post-Chorus] Гэта бульбадыска! Усё як трэба - значыцца, як ма быць. Гэта бульбадыска! [Verse 2] Саўян прывёз нам дыска-пола А Міхалок дастаў баян, ім падпявае Джэкі Чан. А трактар выдаў раптам сола Рамштайн бярэ яго ў свой тур пад назвай «Дас Аграгламур». Рыяна хоча на спа - ёй Дакота ставіць таз Лепшы ў сьвеце спа-салон - пад Жданамі! Стынг прасіў сабе віно - крамбамбулі даў Лявон І цяпер сьпявае Стынг як Макс Корж! Хай пачуюць нас паўсюды - дык грай-сьпявай жа, дыджэй! [Pre-chorus] Гэй, падыходзьце блізка! Тут бульбадыска! Сьмятана ў місках - пачастуйце! Кожны нам сябра блізкі! О, бульбадыска! І без прапіскі тут свае ўсе А-а-а-а! [Chorus] Каля Жданоў Ібіца, тут Саладуха ня горш за Прынса Духмяны дранік смачней за піцу І ўсё як трэба - гэта значыцца, як ма быць. Гэта бульбадыска! [Outro] Гэта бульбадыска! Усё як трэба - значыцца, як ма быць. Гэта бульбадыска!