Song Cover Image

Ворагам Беларушчыны

[Instrumental intro] [Verse 1] Чаго вам хочацца, панове? Які вас выклікаў прымус Забіць трывогу аб той мове, Якой азваўся беларус? [Verse 2] Чаму вам дзіка яго мова? Паверце, вашай ён не ўкраў, Сваё ён толькі ўспомніў слова, З якім радзіўся, падрастаў. [Verse 3] Цяпер і вы загаварылі, З апекай выйшлі, як з зямлі; А што ж дагэтуль вы рабілі? А дзе ж дагэтуль вы былі? [Instrumental] [Verse 4] Ваш брат і цёмны, і галодны; Хацінка свой зжывае век; І век не знаў ён дум свабодных, І крыўдзіў свой брат — чалавек. [Verse 5] Вам страшна нашай слёзнай песні І жальбы страшна вам глухой? Вам жудка сонца напрадвесні? Мілей вам холад з цемнатой? [Instrumental] [Verse 6] А што ж вам беларус такога Пасмеў зрабіць, пасмеў сказаць? Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа, Як свайго брата шанаваць! [Verse 7] Эх, кіньце крыўдамі карміцца,— Кожны народ сам сабе пан; І беларус можа змясціцца Ў сям’і нялічанай славян! [Verse 8] Напасцю, лаянкай напраснай Грудзей не варта мазаліць! Не пагасіць вам праўды яснай: Жыў беларус і будзе жыць! [Instrumental] [Verse 9] Не столькі «хамскія» натуры На карках вынеслі сваіх! І свіст даносчыкаў пануры, Паверце, не запудзіць іх! [Verse 10] К свабодзе, роўнасці і знанню Мы працярэбім сабе след! І будзе ўнукаў панаванне Там, дзе сягоння плача дзед! [Instrumental outro]