Song Cover Image

Твая краса

+ Show full styles

[Intro] [Instrumental] [solo] [Verse] Прызна́ю, ты не маеш з Музай шлю́бу, Таму твой суд ласкавы да людзей, Хто кожны твор, напісаны для лю́бай, Падносіць прагна да тваіх вачэй. [Verse] Вышэй ты прыгажосцю за адценні Пустых пахвал, таму мяне заўчас Прымусіш адшукаць натхненне, Каб услаўля́ць цябе ў новы час. [instrumental interlude] [Chorus ] Але калі наступныя паэты Натужна пусцяць рытарычны дым, Адчуеш ты, што праўда слоў не ў гэтым, Бо я казаў, каханая, заўжды: [Post Chorus ] У фарбах іх няма сэрцабіцця́ І жывапіс не надае жыцця. У фарбах іх няма сэрцабіцця́ І жывапіс не надае жыцця. [Bridge] [Instrumental] [Solo] [Verse] Твая краса не патрабу́е фарбы, Таму не трэба малява́ць яе. Я выявіў, што твой партрэт сапраўдны Бясплодны доўг паэту аддае. [Chorus, Modulation ] Аднак, я праявіў нядба́йнасць, Бо прыгажосць магла бы расказаць, Што ў добрым вершы вабіць даскана́ласць, Але сучаснае пяро не можа даць. Маё маўчанне лічыш ты грахоўным, Тады я застануся лепш нямым, Каб прыгажосць не пераменшыць словам, Як іншыя, не пахава́ць зусім. [Post Chorus ] Бо жыццяра́даснасць вачэй і стаць Паэтам немагчыма апіса́ць. Бо жыццяра́даснасць вачэй і стаць Паэтам немагчыма апіса́ць. [Instrumental] [Solo] [Fade out, quiet, low pass, clean fadeout to silence] [The End]