Song Cover Image

Калыханка

+ Show full styles
V5.5

[Intro] А-а а, а-а а А-а а, а-а а А-а а, а-а а А-а а, а-а а [Іnstrumental introduction] [Verse 1] Ме́сяц зазірну́ў зняна́цку. У калы́сцы спіць дзіця́, У руцэ́ трыма́е ца́цку. Спіць мой сэнс майго́ жыцця́. [Chorus] Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі, дзіця́тка, засына́й Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі ўжо, не пазяха́й. [Verse 2] До́ўга я цябе́ насіла І пад сэ́рцам, і ў душы́ Аддаю́ свае ўсе сілы, Маё шча́сце, моцна спі! [Verse 3] За цябе́ усё адда́м, То́лькі каб здаро́вы рос, Я малю́ся ўсім бага́м, Каб не ве́даў го́ркіх слёз. [Chorus] Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі, дзіця́тка, засына́й Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі ўжо, не пазяха́й. [Instrumental break] [Verse 4] Спіць малое так сало́дка, Спіць і ба́чыць у́ва сне. Як калы́ска нібы ло́дка У чаро́ўны свет нясе́. [Verse 5] Як спява́юць ла́дна пту́шкі, Як цурчы́ць руча́й лясны́. Ве́цер дзьме ў свае́ дуду́шкі Со́нца чэ́ша валасы́. [Chorus] Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі, дзіця́тка, засына́й Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі ўжо, не пазяха́й. [Verse 6] Як бяжы́ць па тра́ўцы мокрай Ды смяе́цца салаўём. Як мату́лю ту́ліць моцна, Ды лята́е над зямлёй! [Verse 7] Сніць цудо́ўныя абло́кі, Ды у та́ты на пляча́х Е́дзе не́дзе ў свет далёкі. То́лькі ра́дасць у вача́х. [Chorus] Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі, дзіця́тка, засына́й Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі ўжо, не пазяха́й. [Instrumental break] [Bridge] Ба́ю, ба́ю - калыха́ю. По́мні пе́сеньку маю́. Ве́льмі я цябе́ каха́ю, Мо́цна я цябе́ люблю! Я хачу́, каб ты заўсёды Жыў у шча́сці і любві. Меў прые́мныя прыго́ды… А цяпе́р, малое - спі. [Chorus] Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі, дзіця́тка, засына́й Ба́ю, ба́ю, ба́ю, бай Спі ўжо, не пазяха́й. [Instrumental ending]