Song Cover Image

Ёсць для каго жыць

Кроп... Кроп... Кроп... Кроплямі ўцякае жыццё... Кроп, кроп, кроп... У вачах мутнее, і гэта амаль што ўсё. Крок, крок, крок... Набліжаецца нехта да цябе... Крок, крок, крок Ён робіць і закрывае рукой дзірку ў тваім жываце. "Не, хлопец - не ў маю змену." І чуеш ты голас рэхам: "Не падрыхтаваў ты яшчэ замену." І цягнуць цябе моцныя рукі кудысці па снегу. А далей боль, плён і сон... Вочы расплюшчыў і бачыш свет, І холад у целе і апаратаў звон, Але ты жывы, а ў галаве запавет. “Няма яшчэ тваёй замены, На каго застанецца радзіма?” І раптам чуеш ты голас любімы: "Каханы, мы чакаем сына..." І значыць ёсць для каго жыць І для каго змагацца, Каб ворагу не саступіць І потым Чалавекам звацца!