Вясна ізноў прыйшла ў променях святла І ветліва глядзіць у маё акно. У вуша́х пачую шум, і ў душу ўлезе сум, І ў памяці ўсплыве маёй. Як разам мы ішлі, як пелі пра муры, Пра тое што ўжо даўно маліў, Магчымасць атрымаць, але не адстаяць Забыць аб тым не хопіць сіл. Акрэсціна турма - у душы адмеціна, Людзей каб катаваць, ты ўзведзена. У турэмных блоках цяжкі боль. Акрэсціна турма - сорам нацыі. Калі сляза бяжыць на фота матчына, І праступае на яе шчаках малітвы нашай соль. За праўду барацьба, і людзі як рака, Але ж ты не прыйшла мая вясна. Я рады, што жывы, але ж не на кані, І плачам мы з табой - шкада. Акрэсціна турма - у душы адмеціна, Людзей каб катаваць, ты ўзведзєна. У турэмных блоках цяжкі боль. Акрэсціна турма - сорам нацыі. Калі сляза бяжыць на фота матчына, І праступае на яе шчаках малітвы нашай соль.