
[Intro] [Instrumental] [solo] [Verse] Выда́тны дзень мне абяца́ла со́нца І запрасі́ла вы́йсці без плашча́, Але́ чаму́ тады́ ў тума́н бяско́нцы Хава́е не́ба цёмная імга́? [Verse] Ледзь зіхатлі́выя праме́ні нават Не су́шаць кро́плі на маі́м ілбе. Не паднясеш бальза́м і ска́жаш Загладзіць га́ньбу гэ́ту як табе? [instrumental interlude] [Chorus ] Але́ твой со́рам не зале́чыць го́ра, Пака́яўшыся, не загла́дзіць страт. Дае́ твой сму́так сла́бую палё́гку Таму́, хто кры́ўды крыж нясе за вас. [Post Chorus ] Але́ пато́к тваі́х жамчу́жных слёз Дару́е вы́куп за гане́бны лёс. [Bridge] [Instrumental] [Solo] [Verse] Ты не шкаду́й аб тым, што ты зрабі́ла. У руж шыпы́, а ў фанта́нах бруд. Абло́кі за́сцяць дзё́ннае свяці́ла, А з я́звай кве́так апада́е цуд. [Chorus ] Так, лю́дзі ро́бяць бру́дныя памы́лкі, І на́ват я, дару́ючы грахі́, Разбэ́шчваю цябе́ сваёй ухмы́лкай, Апра́ўдваю іх ма́быць больш чым ты. Твайму́ граху́ адка́зваю пачу́ццем, Як проціле́гласць, абаро́нца твой, Бо на судзе́ я выступа́ю су́праць Сябе́, ваю́ючы з самі́м сабо́й. [Post Chorus ] Любо́ў з няна́вісцю вядзе́ вайну́. Я не магу́ ў ёй вы́браць старану́. Любо́ў з няна́вісцю вядзе́ вайну́. Я не магу́ ў ёй вы́браць старану́. [Instrumental] [Solo] [End]

